ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 20 студзеня 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 лістапада 2021, 13:36

Хакеісты мінскага "Дынама" ўступілі маскоўскім аднаклубнікам у матчы чэмпіянату КХЛ

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" ўступілі маскоўскім аднаклубнікам у матчы чэмпіянату КХЛ. Гульня завяршылася з лікам 3:7 (1:4, 0:3, 2:0), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Калі ў паядынку з "Салаватам Юлаевым" гаспадары лёду прапусцілі на 13-й секундзе матчу, то ў матчы з маскоўскім "Дынама" ўзяцце варот "зуброў" адбылося ўжо на восьмай. Мінчане прайгралі ўкіданне і Станіслаў Галіеў, за якім не паспеў Ілья Усаў, замкнуў накід Антона Ведзіна.

Мінчане паспрабавалі адыграцца, але напагатове быў галкіпер масквічоў. Хакеісты каманды са сталіцы Расіі ўзялі шайбу пад свой кантроль і на пятай хвіліне Эрык О'Дэл згуляў лепш за ўсіх у чужой варатарскай, трапіўшы ў вароты Аляксея Коласава.

"Зубры" адказалі менш як праз хвіліну. Масквічы памыліліся ў пазіцыйнай атацы і іх сапернікі скарысталіся адной з нячастых у гэтым паядынку магчымасцей для таго, каб скараціць адставанне ў ліку. Вызначыўся Арцём Дзямкоў.

Гэта ўзяцце варот распаліла масквічоў, якія да перапынку яшчэ двойчы засмуцілі балельшчыкаў гаспадароў "Мінск-Арэны". Шайбы на свой бамбардзірскі рахунак запісалі Аляксандр Пятунін (12-я хвіліна) і Станіслаў Галіеў, аформіўшы галявы дубль.

У другім перыядзе месца ў варотах мінскага "Дынама" заняў Патрык Рыбар. Аднак славак таксама не змог пакінуць іх некранутымі. Першы ж кідок па яго варотах на 21-й хвіліне дасягнуў сваёй цэлі. Вызначыўся Вячаслаў Войнаў, якому дапамагалі Вадзім Шыпачоў і Станіслаў Галіеў.

Госці не супакоіліся і ў хуткім часе адзін з масквічоў трапіў у штангу варот "зуброў". Затым пагражалі ўладанням Патрыка Рыбара Эрык О'Дэл, Станіслаў Галіеў, Вячаслаў Войнаў і Андрэй Сяргееў. Беларуская каманда адказала двума выпадамі Уладзіслава Яроменкі, які спачатку не трапіў у створ варот, а затым добра згуляў варатар масквічоў Іван Бачараў.

Маскоўскія дынамаўцы ўзмацнілі націск, і Іван Дзідкоўскі спачатку адпасаваў на Івана Муранава, а затым зноў атрымаў ад яго шайбу паблізу варот "зуброў" і адправіў каўчукавы дыск у вароты мінчан. Дзмітрый Дзярабін, які знаходзіўся побач з аўтарам гола, перашкодзіць форварду гасцей не змог.

Але і гэта было яшчэ не ўсё. На 39-й хвіліне Эрык О'Дэл рэалізаваў большасць сваёй каманды пасля выдалення Мальтэ Стрэмваля за блакіроўку.

Трэці перыяд мінчане пачалі з атакі, але спроба Уладзіміра Алістрава заспець знянацку варатара масквічоў была заблакіравана абаронцамі каманды сапернікаў. Аднак і ён быў бяссільны на 45-й хвіліне пасля таго, як Ілья Усаў рэалізаваў першую ў матчы большасць сваёй каманды. На дзве хвіліны лёд пакінуў Андрэй Сяргееў за затрымку будучага аўтара закінутай шайбы.

Натхнёныя гаспадары лёду пайшлі наперад вялікімі сіламі і былі за гэта ўзнагароджаны. На 55-й хвіліне галявы дубль на свой рахунак запісаў Ілья Усаў, якому дапамагалі Маціяс Тэдэнбю і Антон Ліндхальм.

Пасля гэтага, нягледзячы на старанні хакеістаў абедзвюх дружын, да фінальнай сірэны лік не змяніўся.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі