Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 лютага 2024, 10:04

Хакеісты мінскага "Дынама" прымуць ніжнякамскі "Нафтахімік" 

Фота з архіва
Фота з архіва
20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" сёння правядуць першую з дзвюх дамашніх гульняў у рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сапернікам "зуброў" будзе "Нафтахімік" з Ніжнякамска, які да гэтага часу вядзе барацьбу за выхад у плэй-оф ад Усходняй канферэнцыі. На гэты момант каманда з Татарстана ідзе на Усходзе дзявятай, за тры паядынкі да канца рэгуляркі ўступаючы чатыры ачкі "Амуру", які замыкае топ-8. Самы важны адрэзак чэмпіянату ніжнякамцы праводзяць не вельмі добра: у пяці апошніх матчах здабыта толькі адна перамога. Менавіта няўдачныя канец студзеня - пачатак лютага і каштавалі "Нафтахіміку" месца ў васьмёрцы мацнейшых.

Падапечныя Дзмітрыя Квартальнава ўжо гарантавалі сабе праход у першы раўнд Кубка Гагарына: сталічны клуб дакладна не пакіне восьмую пазіцыю на Захадзе і знаходзіцца ў рэжыме чакання праціўніка па плэй-оф. На гэту ролю прэтэндуюць СКА, маскоўскае "Дынама" і "Лакаматыў". У бягучым месяцы мінчане правялі восем матчаў, у якіх перамаглі і прайгралі па чатыры разы, прычым усе поспехі і няўдачы "зубры" нязменна чаргавалі.

"Здорава, што завяршылі выязную серыю перамогай. Набралі чатыры ачкі ў чатырох матчах - гэта нядрэнны рэзультат, хоць маглі і больш. Будзем паляпшаць нашу гульню, каб падысці да плэй-оф максімальна гатовымі. Ведаю, што вакол апошніх дамашніх гульняў рэгулярнага сезона вялікі ажыятаж. Гэта здорава. Будзем рабіць усё, каб парадаваць нашых балельшчыкаў перамогамі", - паведаміў нападаючы сталічнага клуба Нік Мерклі.

З прычыны знаходжання ў розных канферэнцыях "Дынама" і "Нафтахімік" гуляюць паміж сабой толькі двойчы за ўвесь сезон. Упершыню ў цяперашнім чэмпіянаце КХЛ каманды сустрэліся ў Ніжнякамску яшчэ 2 верасня. Той матч быў для абодвух клубаў дэбютным у новым розыгрышы і тады перамогу з лікам 5:4 у авертайме атрымалі мінчане. Другое процістаянне "зуброў" і "ваўкоў" стартуе на "Мінск-Арэне" ў 19.10.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі