Сцяг Серада, 19 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 сакавіка 2024, 09:05

Хакеісты мінскага "Дынама" правядуць першы дамашні матч у бягучым плэй-оф

Фота з архіва
Фота з архіва
6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" сёння правядуць першы дамашні паядынак у чвэрцьфінале Заходняй канферэнцыі Кантынентальнай хакейнай лігі сезона-2023/24, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На гэты момант у серыі да чатырох перамог паміж мінскім і маскоўскім "Дынама" наперадзе наш сапернік - 2:0. Першы матч дэрбі праходзіў у сталіцы Расіі ў суботу, тады пасля сарака мінут сустрэчы лік быў роўным, але ў заключнай трэці дамінавалі гаспадары лёду (4:1). У наступным паядынку 4 сакавіка лепш выглядалі ўжо мінчане: наша каманда вяла з лікам 2:0 і 3:2, аднак злы жарт з "зубрамі" згулялі выдаленні ў канцоўцы. Масквічы рэалізавалі абедзве большасці і вырвалі другую перамогу (4:3). Усяго ў гэтым сезоне з улікам рэгулярнага чэмпіянату мінскае і маскоўскае "Дынама" гулялі паміж сабой шэсць разоў, і пасля кожнага з гэтых матчаў пераможцамі з лёду сыходзілі падапечныя Аляксея Кудашова.

"На выездзе нашы балельшчыкі выдатна нас падтрымлівалі. Дзякуем ім! Яны прайшлі вялікі шлях, каб убачыць матч ужывую. Іх было добра чуваць, асабліва пасля галоў, - адзначыў нападаючы мінскага клуба Сэм Энас. - З нецярпеннем чакаем дамашнія матчы, нарэшце згуляем перад сваімі гледачамі. Упэўнены, будзе неверагодная атмасфера. Гуляць перад запоўненай арэнай - гэта асаблівыя пачуцці. Падтрымка нам дапаможа. Праціўнік двойчы перамог на сваім лёдзе, цяпер нам трэба зрабіць тое ж самае".

У складзе саперніка выступаюць некалькі хакеістаў, добра знаёмых паклоннікам "зуброў". Так, колеры маскоўскага "Дынама" абараняе беларускі абаронца Кірыл Гатавец, таксама ў расійскім клубе прадстаўлены Седрык Пакет і Брэнан Менел, якія не так даўно гулялі за мінчан. Праўда, Пакет, які вярнуўся пасля траўмы, у гэтай серыі пакуль не выходзіў, а вось Менел набіраў ачкі ў абедзвюх сустрэчах. "Злым геніем" "зуброў" у бягучым плэй-оф з'яўляецца нападаючы Дзмітрый Рашэўскі, у актыве якога чатыры шайбы за два матчы. Трэцяя гульня ў дынамаўскім процістаянні стартуе на "Мінск-Арэне" ў 19.30.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі