ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 22 сакавіка 2023
Мінск Ясна +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 студзеня 2023, 16:20

Хакеісты мінскага "Дынама" перапынілі серыю паражэнняў у КХЛ

Фота ХК "Дынама-Мінск"
Фота ХК "Дынама-Мінск"

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейнае мінскае "Дынама" атрымала першую з пачатку снежня перамогу ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым матчы 2023 года дынамаўцы гасцілі ў Хабараўску ў "Амура". "Зубры" выйшлі наперад усяго праз 80 секунд пасля стартавага ўкідвання: лік адкрыў Павал Варфаламееў. Гэта шайба доўгі час заставалася ў сустрэчы адзінай - другі перыяд абышоўся без галоў, і толькі ў пачатку трэцяга перыяду гаспадары аднавілі парытэт. Але на большае ігракоў "Амура" не хапіла, далей у матчы закідвалі выключна мінчане. Праўда, шайба Джона Гілмара была адменена пасля відэапрагляду, затое да трох наступных узяццяў хабараўскіх варот пытанняў у суддзяў не ўзнікла. У складзе "Дынама" вызначыліся Нік Мерклі, Раман Гарбуноў і Раян Спунер, фінальны лік - 4:1.

Такім чынам, падапечныя Крэйга Вудкрафта перапынілі серыю з васьмі няўдач запар: папярэдняя перамога "зуброў" была атрымана яшчэ 2 снежня. Мінчане па-ранейшаму ідуць на 9-м месцы ў Заходняй канферэнцыі КХЛ, але адставанне ад зоны плэй-оф скарацілася да аднаго ачка. Гасцявая серыя "Дынама" прадоўжыцца ў чацвер матчам супраць "Адмірала", сустрэча ва Уладзівастоку стартуе ў 10.00 па беларускім часе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі