ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 19 мая 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 снежня 2021, 10:19

Хакеісты мінскага "Дынама" перамаглі рыжан у чэмпіянаце КХЛ

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі другую вікторыю запар у гульнях чэмпіянату КХЛ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавым паядынку чатырохматчавай выязной серыі "зубры" ўпэўнена перамаглі ў Рызе мясцовых дынамаўцаў з рэзультатам 4:1 (2:0, 1:0, 1:1). Перад гэтай сустрэчай мінчане засталіся без некалькіх ігракоў, у якіх не было вынікаў ПЛР-тэстаў, апрача таго ў адсутнасць галоўнага трэнера Крэйга Вудкрафта гульнёй каманды кіраваў Павел Перапехін. Тым не менш, гуляючы ва ўсечаным складзе, госці не збіраліся здавацца і праявілі сапраўдны байцоўскі характар. У першым перыядзе мінчане валодалі ініцыятывай, прымусіўшы гаспадароў у асноўным абараняцца. На 8-й мінуце гульні рыжане двойчы парушылі правілы, і ў хуткім часе Уладзіслаў Яроменка рэалізаваў колькасную перавагу 5 на 3. Незадоўга да першага перапынку лік стаў 2:0 на карысць беларускага клуба - сольны праход эфектным кідком завяршыў Кірыл Варонін.

У другой дваццацімінутцы гаспадары актывізаваліся, але на апошнім рубяжы абароны выдатна дзейнічаў Аляксей Коласаў. А за 5 мінут да другога перапынку Раман Гарбуноў пакінуў сваю зону абароны і трэці раз паразіў вароты рыжскай каманды. У самай канцоўцы перыяду гаспадары засталіся ў меншасці, якую ў самым пачатку заключнай трэці матчу выкарыстаў Дзяніс Масалёў. За дзве мінуты да фінальнай сірэны ўжо "зубры" засталіся ўчатырох, і Рудольф Чэрвены адыграў адну шайбу.

Пасля 40 праведзеных сустрэч у актыве мінскага "Дынама" стала 45 ачкоў, і яны знаходзяцца на 8-м месцы ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. Свой наступны паядынак мінчане правядуць 22 снежня ў Хельсінкі супраць "Ёкерыта", які нядаўна перамаглі на лёдзе "Мінск-Арэны" з лікам 5:3. Потым, 24 снежня, у падмаскоўных Мыцішчах "Дынама" згуляе з кітайскім клубам "Куньлунь Рэд Стар" з Пекіна, а 27 снежня ў Маскве сустрэнецца з мясцовым ЦСКА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі