ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 19 мая 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 снежня 2021, 09:57

Хакеісты мінскага "Дынама" перамаглі магнітагорскі "Металург" у чэмпіянаце КХЛ

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" завяршылі год перамогай над магнітагорскім "Металургам" з лікам 1:0 (1:0, 0:0, 0:0) у матчы чэмпіянату КХЛ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пачатак сустрэчы з лідарам рэгулярнага сезона на лёдзе "Мінск-Арэны" дынамаўцы правялі актыўна і на 7-й мінуце Арцём Дзямкоў адкрыў лік пры гульні ў колькаснай большасці. У другім перыядзе госці мелі перавагу, але прабіць Патрыка Рыбара не змаглі. У заключнай трэці матчу рэзультат не змяніўся.

Пасля 44 праведзеных сустрэч у актыве "зуброў" стала 50 ачкоў і яны знаходзяцца на восьмым месцы ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі.

Таксама сёння ў Яраслаўлі мясцовы "Лакаматыў" уступіў маскоўскаму "Спартаку" з лікам 2:4. Хакеісты "Адмірала" ва Уладзівастоку прайгралі піцерскаму СКА - 1:3. У Новасібірску "Сібір" перамагла ў авертайме ніжнякамскі "Нафтахімік" - 3:2, у Нур-Султане мясцовы "Барыс" уступіў уфімскаму "Салавату Юлаеву" - 1:2, а ў Екацярынбургу "Аўтамабіліст" прайграў казанскаму "Ак Барсу" - 1:5.

Новы год мінскія дынамаўцы пачнуць чатырохматчавай выязной серыяй: 3 студзеня гульня з чарапавецкай "Поўначсталлю", 5 студзеня сустрэча ў Падольску з падмаскоўным "Віцязем", 7 студзеня паядынак у Омску з "Авангардам", 12 студзеня матч у Рызе з мясцовым "Дынама". Наступны паядынак на лёдзе "Мінск-Арэны" падапечныя Крэйга Вудкрафта правядуць 17 студзеня супраць "Поўначсталі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі