ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 1 ліпеня 2022
Мінск Малавоблачна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 студзеня 2022, 17:10

Хакеісты "Гомеля" выйгралі ў "Металурга" і выйшлі на другое месца ў чэмпіянаце Беларусі

У час матчу. Фота з vk.com
У час матчу. Фота з vk.com

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Гомеля" ў сябе дома перамаглі жлобінскі "Металург" з лікам 3:2 у першым матчы 2022 года ў чэмпіянаце Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паядынак двух суседзяў у Гомелі, як і чакалася, прайшоў у вельмі напружанай барацьбе. На 8-й мінуце форвард гасцей Артур Гаўрус адкрыў лік, аднак яшчэ да перапынку Ілья Жукоўскі і Павел Развадоўскі вывелі гамяльчан наперад. У другой дваццацімінутцы Яўген Саламонаў аднавіў парытэт, але за пяць мінут да заканчэння заключнай трэці паядынку дакладны кідок Мікіты Усціненкі прынёс перамогу гаспадарам арэны. Хакеісты "Гомеля" атрымалі чацвёртую вікторыю запар і падняліся на другую пазіцыю ў турнірнай табліцы, апярэдзіўшы на адзін бал "Металург".

Лідзіруюць дзеючыя чэмпіёны краіны хакеісты мінскага "Юнацтва", у якіх 61 ачко ў 39 праведзеных матчах. На два балы менш у "Гомеля", у актыве "Металурга" 58 ачкоў, салігорскі "Шахцёр" мае 57 заліковых балаў. Сёння ў цэнтральным матчы "Шахцёр" прыме ў Салігорску гасцей з "Юнацтва". У Гродне мясцовы "Нёман" будзе сапернічаць з маладзечанскім "Дынама".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі