ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 чэрвеня 2023
Мінск Ясна +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 чэрвеня 2022, 17:00

Хакеіст Ілья Сушко заключыў кантракт з мінскім "Дынама"

Ілья Сушко. Фота hockey.by
Ілья Сушко. Фота hockey.by

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейнае мінскае "Дынама" заключыла двухбаковы кантракт з беларускім абаронцам Ільёй Сушко, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сталічнага клуба.

Пагадненне з 24-гадовым іграком абароны разлічана на адзін год. У мінулым сезоне Ілья Сушко гуляў за хакейны клуб "Брэст", дзе зарабіў 10 (3+7) рэзультатыўных балаў у 41 матчы. Раней абаронца выступаў за "Дынама-Шыннік" (МХЛ), зборную Беларусі U-20, ХК Cedar Rapids Roughriders (USHL, ЗША), а таксама салігорскі "Шахцёр" і гродзенскі "Нёман". У складзе "гарнякоў" Ілья Сушко станавіўся сярэбраным і двойчы бронзавым прызёрам беларускай экстралігі. Таксама ў актыве спартсмена ёсць выступленні на двух юніёрскіх і двух маладзёжных чэмпіянатах свету за зборныя каманды Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі