
13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеючы чэмпіён Беларусі па хакеі "Металург" па ўзаемным пагадненні бакоў спыніў супрацоўніцтва з форвардам Аляксеем Міхновым, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу жлобінскага клуба.
40-гадовы нападаючы выступаў за "стальных ваўкоў" на працягу трох сезонаў. Усяго Міхноў адыграў за "Металург" 172 матчы ў беларускай экстралізе, дзе зарабіў 146 (74+72) рэзультатыўных балаў. У кожным з сезонаў Аляксей станавіўся лепшым бамбардзірам сваёй каманды, што дало магчымасць хакеісту стаць другім самым рэзультатыўным іграком у гісторыі жлобінскага клуба.
Найбольш ярка Міхноў праявіў сябе ў мінулым чэмпіянаце, у якім ён выйграў Кубак Прэзідэнта і стаў уладальнікам чатырох індывідуальных узнагарод (лепшаму бамбардзіру, нападаючаму і хакеісту экстралігі, а таксама самаму каштоўнаму іграку "рэгуляркі"). У бягучым сезоне з улікам Кубка Салея форвард набраў за "Металург" 2 (1+1) ачкі ў 4 матчах.-0-