
Фота з архіва
16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У канцы жніўня ў Гомелі адбудзецца першы турнір памяці славенскага гандбольнага спецыяліста Томажа Чатэра, які доўгі час працаваў у Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Спаборніцтвы, у якіх прымуць удзел чэмпіёнкі Беларусі гандбалісткі "Гомеля", а таксама "Віцябчанка", "Гараднічанка" і брэсцкі клуб "Вікторыя-Бярэсце", пройдуць з 25 па 27 жніўня і стануць праверкай перад стартам новага гандбольнага сезона.
Томаж Чатэр з 2013 года ўзначальваў жаночую нацыянальную зборную Беларусі. З 2016-га ён таксама стаў галоўным трэнерам гандбалістак "Гомеля", з якімі чатыры разы станавіўся чэмпіёнам і чатыры разы выйграў Кубак Беларусі. У сакавіку 2021 года ён памёр пасля цяжкай хваробы ва ўзросце 51 года.-0-