Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 студзеня 2024, 11:35

Гірс прызнаны аўтарам лепшага гола футбольнага чэмпіянату Беларусі 2023 года

Фота з архіва
Фота з архіва
8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзмітрый Гірс прызнаны аўтарам самага прыгожага гола футбольнага чэмпіянату Беларусі 2023 года. Такі вынік галасавання вядучых спартыўных журналістаў краіны, якое правяла асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гасцявым паядынку 27-га тура з наваполацкім "Нафтанам" 26-гадовы паўабаронца "Слуцка" атрымаў мяч непадалёку ад сваёй штрафной плошчы, прайшоў цераз усё поле і завяршыў свой сольны праход эфектным далёкім ударам у "дзявятку" варот гаспадароў. Праўда, гэта не дапамагло яго камандзе - "Слуцк" уступіў з рэзультатам 1:2. Па выніках 33-га чэмпіянату Беларусі "Слуцк" заняў 8-е месца.

Чэмпіёнамі краіны восьмы раз у гісторыі сталі футбалісты мінскага "Дынама", якія заваявалі залатыя медалі пасля 19-гадовага перапынку. Серабро другі раз у сваёй гісторыі ўзяў гродзенскі "Нёман", бронзавымі прызёрамі таксама другі раз сталі футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ". Бамбардзірскую гонку выйграў нападаючы чэмпіёнаў краіны Уладзіслаў Марозаў, які забіў 16 мячоў. Вышэйшую лігу пакінулі сталічны "Энергетык-БДУ" і бабруйская "Белшына", якіх у наступным сезоне заменяць дзяржынскі "Арсенал", магілёўскі "Днепр" і "Віцебск".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі