ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 студзеня 2023, 13:14

Генеральны сакратар Алімпійскага камітэта Расіі: гатовы дзяліцца вопытам са спартыўнымі федэрацыямі краін-партнёраў

Фота з архіва
Фота з архіва

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны сакратар Алімпійскага камітэта Расіі Радзівон Плітухін правёў рабочую сустрэчу з прадстаўнікамі НАК Беларусі і Беларускай федэрацыі стралковага спорту, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі старшыня БФСС Сяргей Дудко, начальнік аддзела міжнародных адносін НАК Васіль Юрчык, а таксама галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па кулявой стральбе Вікторыя Чайка. Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў, звязаных з развіццём двухбаковых адносін, у прыватнасці, меры па падтрымцы спартсменаў, трэнераў і спецыялістаў па кулявой і стэндавай стральбе з улікам набытага вопыту супрацоўніцтва на ўзроўні нацыянальных алімпійскіх камітэтаў і спартыўных федэрацый.

Радзівон Плітухін адзначыў уклад кіраўнікоў Алімпійскага камітэта Расіі і НАК Беларусі Станіслава Пазнякова і Віктара Лукашэнкі ва ўстанаўленне даверных і эфектыўных адносін паміж дзвюма краінамі ў галіне спорту.

"Задачы ў нас агульныя - развіваць алімпійскі рух на тэрыторыі нашых братэрскіх краін, уключаць моладзь у заняткі фізічнай культурай і спортам, ствараць спартсменам умовы для самарэалізацыі, што ў цяперашняй няпростай сітуацыі асабліва актуальна, - заявіў генеральны сакратар Алімпійскага камітэта Расіі. - І, зразумела, мы гатовы ў поўнай меры дзяліцца магчымасцямі, якія мае Алімпійскі камітэт Расіі, з калегамі са спартыўных федэрацый краін-партнёраў".

Сяргей Дудко расказаў аб праведзенай раней сустрэчы з прадстаўнікамі Стралковага саюза Расіі і выказаў надзею на плённае і ўзаемавыгаднае сурацоўніцтва з расійскімі калегамі пры ўдзеле Алімпійскага камітэта Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі