ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 красавіка 2023, 09:28

Гандбалісткі зборных Беларусі і Расіі выступяць на турніры ў Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісткі чатырох зборных Беларусі і Расіі прымуць удзел у турніры, які 11 красавіка стартуе ў мінскім Доме гандбола, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Аляксандра Сыцько да спаборніцтваў рыхтаваліся 23 спартсменкі: варатары - Валянціна Вайтулевіч, Юлія Кунцэвіч (абедзве - "Лада", Тальяці, Расія), Настасся Макаранка ("Гомель"), Юлія Грацкевіч (без клуба); палявыя ігракі - Яна Сотнікава, Юлія Іванчыкава, Яніна Елісеева, Ульяна Марціновіч, Дар'я Вакуліч, Лілія Арцюховіч, Дар'я Басевіч (усе - "БНТУ-БелАЗ", Мінская вобласць), Алёна Данілевіч, Хрысціна Скрыпак, Дар'я Шапавалава (усе - "Гомель"), Дзіяна Бярынчык, Таццяна Паграбіцкая, Настасся Сівуха (усе - "Вікторыя-Бярэсце", Брэст), Ірына Мокат ("Лада", Тальяці, Расія), Валерыя Гутава ("Растоў-Дон", Расія), Настасся Кулак (ЦСКА, Масква, Расія), Ганна Ждановіч (РДВАР, Мінск), Настасся Грахоўская ("Віцябчанка", Віцебск), Ганна Рабчанка ("Гараднічанка", Гродна).

Сёння саперніцамі галоўнай беларускай дружыны будзе зборная клубаў Беларусі. У іншым сённяшнім паядынку маладзёжная зборная Беларусі (U-19) сустрэнецца з расійскімі равесніцамі. Уваход на матчы турніру, які завершыцца 13 красавіка, свабодны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі