ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 20 студзеня 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 лістапада 2021, 15:22

Галы Уладзіслава Яроменкі і Паўла Варфаламеева размясціліся ў топе лепшых у КХЛ па выніках тыдня

Фота з архіва
Фота з архіва

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галы мінскіх дынамаўцаў Уладзіслава Яроменкі і Паўла Варфаламеева размясціліся ў топе лепшых у КХЛ па выніках дзявятага тыдня чэмпіянату. Такая інфармацыя змешчана на афіцыйным сайце лігі, паведамляе БЕЛТА.

Шайба Паўла Варфаламеева ў нядаўнім паядынку з "Салаватам Юлаевым" заняла дзявятае месца ў гэтым рэйтынгу. Нагадаем, што мінчане ўступілі ўфімцам з лікам 3:5. Галявая сітуацыя з удзелам ўраджэнца Магнітагорска адбылася на 17-й мінуце гульні. Павел Варфаламееў, якому асісціравалі Лукас Бенгтсан і Ілья Усаў, зраўнавалі лік, закінуўшы з вострага вугла другую шайбу "зуброў" у матчы, калі мінчане гулялі ў большасці.

Уладзіслаў Яроменка вызначыўся ўзяццем варот "Адмірала" на 29-й мінуце гасцявога паядынку ва Уладзівастоку на "Фяцісаў-Арэне". Шайба хакеіста сталічнай дружыны, які гуляе на пазіцыі абаронцы, была другой у тым выйграным з лікам 3:2 "зубрамі" матчы. У яго дзясятае месца хіт-парада самых відовішчных галоў тыдня ў чэмпіянаце КХЛ.

Узначаліў дзясятку лепшых шайбаў па выніках дзявятага тыдня чэмпіянату КХЛ шэдэўр ад ігракоў чэлябінскага "Трактара" ў проціборстве з казанскім "Ак Барсам". Ігар Ісаеў знайшоў выдатнай перадачай свайго таварыша па камандзе Вячаслава Асновіна і той, выкаціўшыся сам-насам з галкіперам дружыны са сталіцы Татарстана, эфектна абыграў візаві. Выхаванец чэлябінскага хакея стаў аўтарам трэцяй з пяці безадказных шайбаў сваёй каманды ў вароты "барсаў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі