ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 верасня 2023
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 чэрвеня 2022, 16:05

Футбалісты зборнай Беларусі згуляюць з казахстанцамі ў Лізе нацый УЕФА

Фота з архіва
Фота з архіва

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбольная зборная Беларусі правядзе 10 чэрвеня чарговы паядынак у новым сезоне Лігі нацый УЕФА, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 3-га тура 3-й групы лігі С у сербскім Нові-Садзе беларусы сустрэнуцца з лідарам гэтага квартэта камандай Казахстана (пачатак у 21.45; прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). Судзіць гэту гульню будзе аўстрыйская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Мануэль Шутэнгрубер. У стартавым паядынку беларусы ўступілі камандзе Славакіі з лікам 0:1, а потым разышліся мірам з азербайджанцамі - 0:0. Казахстанскія футбалісты ў першым туры перайгралі ў Нур-Султане гасцей з Азербайджана - 2:0, а затым у Трнаве нечакана ўзялі верх над славакамі з рэзультатам 1:0. Сёння ў Баку азербайджанцы прымуць славацкую зборную. Становішча каманд пасля двух тураў: Казахстан - 6 ачкоў, Славакія - 3, Беларусь - 1, Азербайджан - 1.

Учора ў лізе С сустрэчы 3-га тура адбыліся ў дзвюх групах:

2 - Грэцыя - Кіпр - 3:0, Косава - Паўночная Ірландыя - 3:2. Становішча каманд пасля трох гульнявых дзён: Грэцыя - 9, Косава - 6, Паўночная Ірландыя - 1, Кіпр - 1.

4 - Гібралтар - Балгарыя - 1:1, Паўночная Македонія - Грузія - 0:3. Становішча каманд: Грузія - 9, Паўночная Македонія - 4, Балгарыя - 2, Гібралтар - 1.

У 1-й групе чарговыя гульні пройдуць заўтра: Фарэрскія астравы - Літва, Люксембург - Турцыя, Становішча каманд пасля двух тураў: Турцыя - 6, Люксембург - 6, Літва - 0, Фарэрскія астравы - 0.

Дзве гульні 3-га тура прайшлі ўчора ў 2-й групе лігі А: Партугалія - Чэхія - 2:0, Швейцарыя - Іспанія - 0:1. Становішча каманд: Партугалія - 7, Іспанія - 5, Чэхія - 4, Швейцарыя - 0.

Цяперашні сезон Лігі нацый трэці па ліку. Пераможцам першага ў 2019 годзе стала зборная Партугаліі, у 2021 годзе турнір выйгралі футбалісты Францыі. Зборная Беларусі стартавала з лігі D і, заняўшы першае месца ў 2-й групе, паднялася ў лігу С. У папярэднім сезоне беларусы не змаглі атрымаць павышэнне ў класе - яны сталі другімі ў 4-й групе, уступіўшы першую пазіцыю албанцам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі