ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 28 студзеня 2023
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 кастрычніка 2022, 11:19

Футбалісты "Шахцёра" засталіся на першым месцы ў чэмпіянаце Беларусі

Фота ФК "Шахцёр"
Фота ФК "Шахцёр"

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты салігорскага "Шахцёра" захавалі за сабой першую пазіцыю ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 27-га тура ў Жодзіне лідары першынства з мінімальнай перавагай у ліку абыгралі "Тарпеда-БелАЗ" - 1:0. Адзіны мяч у гэтай сустрэчы забіў Максім Скавыш, які вызначыўся на 15-й мінуце гульні. Да гэтага жодзінцы не прайгравалі 11 матчаў запар.

Яшчэ адзін з галоўных фаварытаў турніру мінскае "Дынама" на сваёй арэне не змог абыграць брэсцкіх дынамаўцаў, завяршыўшы паядынак унічыю - 0:0. У Бабруйску мясцовая "Белшына" пасля першага тайма выйгравала ў "Мінска" 2:0, але потым госці змаглі вызначыцца двойчы і не прайгралі - нічыя 2:2. Футбалісты "Віцебска" пацярпелі трэцяе паражэнне запар, уступіўшы ў сябе дома "Слуцку" - 0:1. Пераможны гол на рахунку Сяргея Глябко.

У стартавым паядынку гэтага тура мазырская "Славія" на сваім полі згуляла ўнічыю з дзяржынскім "Арсеналам" - 1:1.  

Заключныя гульні адбудуцца сёння: "Гомель" - "Іслач" (Мінскі раён), "Днепр" (Магілёў) - "Энергетык-БДУ" (Мінск), БАТЭ (Барысаў) - "Нёман" (Гродна).

Становішча каманд: "Шахцёр" (Салігорск) - 55 ачкоў (25 матчаў), "Дынама" (Мінск) - 52 (26), "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 51 (25), "Іслач" (Мінскі раён) - 47 (26), БАТЭ - 47 (26), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 41 (27), "Мінск" - 40 (27), "Гомель" - 39 (26), "Нёман" (Гродна) - 36 (26), "Славія" (Мазыр) - 30 (27),  "Белшына" (Бабруйск) - 29 (27), "Слуцк" - 27 (26), "Дынама" (Брэст) - 24 (26), "Віцебск" - 20 (26), "Арсенал" (Дзяржынск) - 19 (27), "Днепр" (Магілёў) - 12 (26).

Бамбардзірскую гонку ўзначальвае ўзбекскі форвард "Энергетыка-БДУ" Бабір Абдзіхолікаў, які забіў 23 мячы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі