
20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты гродзенскага "Нёмана" не ўтрымалі перамогу над барысаўскім БАТЭ ў дамашнім паўфінале Кубка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Першы тайм прайшоў з невялікай перавагай гаспадароў, але лік яны адкрылі толькі пасля перапынку, калі абаронца гасцей Захар Волкаў зрэзаў мяч у свае вароты. Пасля гэтага эпізоду барысаўчане завалодалі ініцыятывай, і ў кампенсаваны час Аляксандр Шасцюк устанавіў канчатковы рэзультат - 1:1. У мінулым сезоне гэтыя сапернікі таксама сустракаліся ў паўфінале і тады барысаўскія футбалісты аказаліся мацнейшымі.Уступіўшы ў Гродне з лікам 1:2, яны потым у сябе дома ўзялі рэванш з рэзультатам 2:0 і прабіліся ў фінал.
18 красавіка ў стартавым паядынку паўфінальнай стадыі футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа" перамаглі ў Мазыры мясцовую "Славію" - 1:0. Пераможны мяч у вароты гаспадароў поля забіў тарпедаўскі форвард Валерый Гарбачык.
Матчы ў адказ за выхад у фінал адбудуцца 10 мая ў Барысаве і Жодзіне.
Вырашальны паядынак 32-га розыгрышу Кубка Беларусі пройдзе 28 мая на полі мінскага стадыёна "Дынама". У фінальным матчы мінулага кубкавага турніру футбалісты "Гомеля" з лікам 2:1 абыгралі БАТЭ.-0-