ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 лістапада 2022, 10:39

Футбалісты Іспаніі і Германіі згулялі ўнічыю на ЧС у Катары

Фота з архіва
Фота з архіва

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты Іспаніі і Германіі не выявілі пераможцу ў матчы чэмпіянату свету ў Катары, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цэнтральны паядынак папярэдняй групы Е прайшоў з перавагай іспанцаў, якія адкрылі лік на 62-й мінуце, калі дакладны ўдар па варотах Мануэля Ноера нанёс Альвара Марата. Нямецкія футбалісты прыклалі нямала намаганняў, каб пайсці ад паражэння, і праз 20 мінут Ніклас Фюлькруг зраўнаваў лік - 1:1. Футбалісты Японіі, якія абыгралі ў першым туры немцаў (2:1), пацярпелі паражэнне ад зборнай Коста-Рыкі - 0:1. Становішча каманд пасля двух гульнявых дзён: Іспанія - 4 ачкі, Японія - 3, Коста-Рыка - 3, Германія - 1.

У квартэце F віцэ-чэмпіёны свету футбалісты Харватыі разграмілі канадцаў з лікам 4:1. Уладальнікі бронзы мінулага сусветнага першынства футбалісты зборнай Бельгіі нечакана прайгралі камандзе Марока - 0:2. Становішча каманд: Харватыя - 4, Марока - 4, Бельгія - 3, Канада - 0.

Вынікі гульняў другога тура ў іншых групах:

А - Нідэрланды - Эквадор - 1:1, Сенегал - Катар - 3:1. Становішча каманд: Нідэрланды - 4 ачкі, Эквадор - 4, Сенегал - 3, Катар - 0.

В - Іран - Уэльс - 2:0, Англія - ЗША - 0:0. Становішча каманд: Англія - 4, Іран - 3, ЗША - 2, Уэльс - 1.

С - Польшча - Саудаўская Аравія - 2:0, Аргенціна - Мексіка - 2:0. Становішча каманд: Польшча - 4, Аргенціна - 3, Саудаўская Аравія - 3, Мексіка - 1.

D - Францыя - Данія - 2:1, Аўстралія - Туніс - 1:0. Становішча каманд: Францыя - 6 ачкоў, Аўстралія - 3, Данія - 1, Туніс - 1.

У астатніх квартэтах сустрэчы 2-га тура пройдуць сёння:

G - Камерун - Сербія, Бразілія - Швейцарыя.

Н - Рэспубліка Карэя - Гана, Партугалія - Уругвай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі