ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 снежня 2022, 13:09

Футбалісты БАТЭ паспрачаюцца з "Белшынай" за выхад у паўфінал Кубка Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінскім Доме футбола адбылася жараб'ёўка чвэрцьфінальных пар розыгрышу Кубка Беларусі, якую правёў лепшы футбаліст рэспублікі мінулага сезона Уладзімір Хвашчынскі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Фіналісты мінулага розыгрышу футбалісты барысаўскага БАТЭ ў барацьбе за выхад у паўфінал двойчы сустрэнуцца з бабруйскай "Белшынай", якая ў 1/8 фіналу адолела цяперашняга ўладальніка Кубка краіны "Гомель". Барысаўчане перамаглі сталічны "Энергетык-БДУ".

Чэмпіён Беларусі салігорскі "Шахцёр" будзе сапернічаць з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗам". Мазырская "Славія" згуляе з футбалістамі "Слуцка", а апанентам "Віцебска" будзе гродзенскі "Нёман". Чвэрцьфінальныя паядынкі пройдуць вясной 2023 года, каманды сустрэнуцца па два разы - дома і ў гасцях.

У фінале папярэдняга кубкавага розыгрышу футбалісты "Гомеля" перамаглі БАТЭ з вынікам 2:1. Барысаўскі БАТЭ часцей за іншых станавіўся ўладальнікам Кубка Беларусі - у яго пяць трафеяў. Па тры разы ў фіналах перамагалі "Гомель", мінскае "Дынама", салігорскі "Шахцёр", бабруйская "Белшына" і брэсцкае "Дынама". Па два трафеі ў мінскага МТЗ-РІПА, мазырскай "Славіі" і наваполацкага "Нафтана", па адным - у футбалістаў "Тарпеда-БелАЗа", "Мінска", сталічнага "Дынама-93", гродзенскага "Нёмана" і віцебскага "Лакаматыва-96".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі