ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -9°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 верасня 2022, 11:15

Футбалісткі зборнай Беларусі згуляюць з ісландкамі ў кваліфікацыі жаночага ЧС-2023

Фота з архіва
Фота з архіва

2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісткі жаночай зборнай правядуць сёння перадапошні матч адборачнага турніру жаночага чэмпіянату свету 2023 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Падапечныя Юрыя Малеева сустрэнуцца з адным з фаварытаў кваліфікацыйнай групы С камандай Ісландыі. З ісландскай сталіцы возьмуць курс на кіпрскую Ларнаку, дзе 6 верасня завершаць адборачны турнір матчам з камандай Чэхіі. Учора чэшкі разграмілі зборную Кіпра з лікам 6:0.

У папярэдніх сустрэчах беларускі набралі сем ачкоў: яны разграмілі ў Мінску кіпрыётак - 4:1, у сербскім Бялградзе адолелі чэшскую дружыну - 2:1 і ў Ларнацы згулялі ўнічыю з Кіпрам - 1:1. У пасіве паражэнні ад зборных Нідэрландаў - 0:2 і 0:3, а таксама Ісландыі - 0:5. Становішча каманд у групе С цяпер такое: Нідэрланды - 17 балаў (7 матчаў), Ісландыя - 15 (6), Чэхія - 8 (7), Беларусь - 7 (6), Кіпр - 1 (8).

Пераможцы дзевяці еўрапейскіх адборачных груп атрымаюць прамы пропуск у фінальную стадыю 9-га жаночага чэмпіянату свету. Каманды, якія фінішуюць другімі, у матчах плэй-оф разыграюць яшчэ дзве пуцёўкі ў Аўстралію і Новую Зеландыю, якія летам 2023 года стануць гаспадарамі планетарнага форуму, дзе ўпершыню прымуць удзел 32 каманды. У фінале ЧС-2019 у Францыі зборная ЗША заваявала сваё чацвёртае золата, абыграўшы нідэрландскіх футбалістак з вынікам 2:0. У гульні за бронзу шведкі з лікам 2:1 перамаглі англічанак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі