
21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісткі мінскага "Дынама-БДУФК" трэці раз запар сталі чэмпіёнкамі Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Падапечныя Юрыя Малеева забяспечылі сабе золата за тур да заканчэння 31-га жаночага нацыянальнага першынства, разграміўшы юніёрскую зборную Беларусі (U-19) з сухім лікам 5:0. У 26 праведзеных гульнях чэмпіёнкі атрымалі 24 перамогі і двойчы згулялі ўнічыю - са сваім галоўным канкурэнтам "Мінскам" і магілёўскім "Дняпром". Дынамаўскія футбалісткі забілі 160 мячоў, прапусціўшы ўсяго 5. "Дынама-БДУФК" пачаў выступленне ў чэмпіянаце Беларусі ў 2020 годзе і нязменна падымаецца на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару. У яго актыве таксама тры Кубкі краіны і два Суперкубкі.
Сярэбраным прызёрам стаў "Мінск", які абыграў на выездзе спартсменак "Віцебска" - 3:0. Уладальнік бронзавых узнагарод вызначыцца 26 лістапада ў паядынку 27-га тура ў Магілёве паміж мясцовым "Дняпром" і сталічнай "Зоркай-БДУ". Пакуль мінчанкі апярэджваюць магілёўскую каманду на два ачкі і таму ў маючым адбыцца матчы іх задаволіць нічыя.
Становішча ў лідзіруючай групе перад апошнім турам: "Дынама-БДУФК" - 74 ачкі, "Мінск" - 70, "Зорка-БДУ" - 52, "Днепр" - 50. Бамбардзірскую гонку ўзначальвае Настасся Пабегайла ("Мінск"), якая забіла 34 мячы.-0-