ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 красавіка 2023, 12:13

Форвард "Гомеля" Дзяніс Казлоўскі - лепшы ігрок 3-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

Дзяніс Казлоўскі. Фота fcgomel.by
Дзяніс Казлоўскі. Фота fcgomel.by

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гамяльчанін Дзяніс Казлоўскі прызнаны лепшым іграком 3-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У драматычным дамашнім паядынку з гродзенскім "Нёманам" 29-гадовы нападаючы "Гомеля" быў адным з лідараў сваёй каманды. У самым пачатку сустрэчы ён адкрыў лік, а ў сярэдзіне другога тайма аформіў галявы дубль, устанавіўшы канчатковы рэзультат - 3:3.

Рэзультаты астатніх гульняў: "Дынама" (Мінск) - "Слуцк" - 3:1, "Энергетык-БДУ" (Мінск) - "Нафтан" (Наваполацк) - 0:1, "Мінск" - БАТЭ (Барысаў) - 2:2, "Белшына" - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 0:0, "Смаргонь" - "Іслач" (Мінскі раён) - 0:4, "Дынама" (Брэст) - "Славія" (Мазыр) - 0:1.

Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: "Дынама" (Мінск) - 9 ачкоў (3 матчы), "Тарпеда-БелАЗ" - 7 (3), "Іслач" - 6 (3), "Шахцёр" - 6 (2). Бамбардзірскую гонку ўзначальвае мінскі дынамавец Уладзіслаў Марозаў, які забіў 4 мячы.

Галоўным паядынкам 4-га тура стане сустрэча паміж БАТЭ і сталічным "Дынама" (Мінск), якая адбудзецца 15 красавіка ў Барысаве.

Расклад астатніх матчаў:

14 красавіка: "Нафтан" - "Мінск", "Іслач" - "Белшына", "Славія" - "Смаргонь".

15 красавіка: "Шахцёр" - "Гомель", "Слуцк" - "Дынама" (Брэст), "Нёман" - "Энергетык-БДУ".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі