ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 28 студзеня 2023
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 лістапада 2022, 10:14

Фінал дзіцячага турніру "Залатая ракетка" прымае мінскі Палац тэніса

Фота з архіва
Фота з архіва

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чацвёрты сезон турніру юных тэнісістаў "Залатая ракетка", у якім удзельнічаюць хлопчыкі і дзяўчынкі, чый узрост не перасягае 12 гадоў, выйшаў на фінішную прамую. Сёння ў мінскім Палацы тэніса пачнецца фінальны этап, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На гэты раз у фінальны раўнд прабіліся выхаванцы чатырох сталічных тэнісных школ: СДЮШАР "Змена", Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе, гарадскога цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі і клуба YesToDay. Яны правядуць аднакругавы турнір, па выніках якога 5 лістапада вызначацца чэмпіён і прызёры спаборніцтваў.

У цяперашнім сезоне фармат турніру змяніўся. На гэты раз спаборніцтвы прайшлі ў чатыры этапы. У іх прыняла ўдзел рэкордная колькасць каманд (16) з усіх рэгіёнаў Беларусі. Сустрэчы "Залатой ракеткі" прымалі корты буйнейшых тэнісных цэнтраў Беларусі, што дало магчымасць юным спартсменам з розных гарадоў пазнаёміцца з лепшымі тэніснымі базамі. Новы рэгламент максімальна набліжаны да правядзення буйнейшых юніёрскіх камандных спаборніцтваў Еўрапейскай тэніснай федэрацыі.

У 2019 годзе пераможцамі турніру сталі юныя спартсмены з САЦ "Тэніс у Сонечным" (Ракаў), а ў 2020 і 2021 гадах лепшымі былі выхаванцы сталічнай СДЮШАР "Змена".

Турнір праводзіць Беларуская тэнісная федэрацыя пры падтрымцы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі