ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 снежня 2021, 16:09

ФХБ выступіла з афіцыйнай заявай у сувязі з невыкананнем гімна Беларусі перад матчам з "Ёкерытам

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыя хакея Беларусі выступіла з афіцыйнай заявай пасля матчу чэмпіянату КХЛ паміж "Ёкерытам" і мінскім "Дынама", у час якога не быў выкананы гімн Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе арганізацыі.

"Федэрацыя хакея Беларусі выказвае глыбокае расчараванне дзеяннямі арганізатараў матчу Кантынентальнай хакейнай лігі паміж фінскім "Ёкерытам" і "Дынама-Мінск", якія прывялі да зневажальнага не толькі для членаў нашай каманды, але і для ўсяго беларускага народа інцыдэнту з невыкананнем Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, - гаворыцца ў заяве. - Мінулы сезон паказаў нам адчувальнасць фінскага клуба да ўплыву розных палітычных сіл. Акрамя таго, у гэтым сезоне прадстаўнікамі фінскага боку таксама рабіліся спробы штучнага нагнятання становішча вакол матчу "Ёкерыта" ў Мінску і пераводу яго са спартыўнай у палітычную плоскасць. Таму інцыдэнт з невыкананнем беларускага гімна выглядае адным са звёнаў у агульным ланцугу гэтых падзей. Упэўнены, Кантынентальная хакейная ліга ўдзеліць пільную ўвагу інцыдэнту, які адбыўся, і прыме адпаведныя дысцыплінарныя меры да фінскага боку, паколькі спартыўныя арэны павінны быць месцам задавальнення менавіта спартыўных, а не палітычных амбіцый".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі