ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 10 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 сакавіка 2023, 18:37

Дзве беларускі выступяць у чвэрцьфіналах на чэмпіянаце свету па боксе

Фота Pexels
Фота Pexels

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Індыі Нью-Дэлі прадаўжаецца 13-ы чэмпіянат свету па боксе сярод жанчын з удзелам беларускіх спартсменак, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У шосты спаборніцкі дзень адбыліся паядынкі адной восьмай фіналу ў вагавой катэгорыі да 60 кг. Прадстаўніца Беларусі Ала Івашкевіч не змагла пераадолець бар'ер гэтай стадыі, аднагалосным рашэннем суддзяў прайграўшы Хеліф Хаджыле з Алжыра (0:5). Івашкевіч стала ўжо чацвёртай беларускай, якая пакінула турнір: раней з сетак у сваіх катэгорыях выбылі Аліна Вебер (да 75 кг), Арына Данільчык (да 66 кг) і Яна Бурым (да 50 кг).

Такім чынам, барацьбу за медалі чэмпіянату свету па боксе ў чвэрцьфіналах прадоўжаць толькі дзве беларускі. 22 сакавіка на рынг супраць Савіці Боры з Індыі выйдзе наша Вікторыя Кебікава, якая выступае ў вагавой катэгорыі да 81 кг. Таксама ў сераду свой паядынак адной чацвёртай фіналу ў вазе да 52 кг правядзе Юлія Апанасовіч, саперніцай беларускі стане прадстаўніца Непала Анджані Тэлі.

Усяго ўдзел у галоўных спаборніцтвах сезона для жанчын прымаюць больш за 300 спартсменак з 65 краін, якія разыгрываюць медалі ў 12 вагавых катэгорыях. Паўфіналы асабістых турніраў пройдуць у чацвер, фіналы адбудуцца 25 і 26 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі