ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 красавіка 2023, 10:43

Дзесяць медалёў выйгралі беларускія веласіпедысты на спаборніцтвах ва Узбекістане

Фота з архіва
Фота з архіва

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Узбекістане завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы па веласпорце на трэку Silk Road Namangan II з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спаборніцтвы ў Наманганскай вобласці прайшлі пад эгідай Міжнароднага саюза веласіпедыстаў (UCI), удзел у іх прынялі больш за 60 спартсменаў з Беларусі, Узбекістана, Расіі, Казахстана і Ганконга. На працягу трох дзён спаборніцтваў беларуская каманда заваявала 4 залатыя, 2 сярэбраныя і 4 бронзавыя медалі. Двухразовым пераможцам "Шаўковага шляху Намангана" стаў наш Раман Цішкоў, які спачатку стаў мацнейшым у омніуме, а потым у пары з Дзянісам Мазурам выйграў мэдысан.

Таксама золата турніру дасталася беларусам Раману Раманаву (гонка па ачках) і Караліне Бірук (скрэтч). Акрамя гэтай вікторыі, Бірук тройчы выйгравала бронзу: у омніуме, у гонцы з выбываннем і ў мэдысане ў тандэме з Настассяй Колесавай, якая была другой у асабістай гонцы на вылет. Яшчэ адным беларускім мультымедалістам форуму ва Узбекістане стаў Дзяніс Мазур, які заваяваў серабро ў гонцы з выбываннем і бронзу у скрэтчы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі