ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск Малавоблачна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 студзеня 2022, 16:27

Другая стадыя чэмпіянату Беларусі па хакеі стартуе 20 студзеня

Фота з архіва
Фота з архіва

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напярэдадні ў беларускай экстралізе завяршылася першая стадыя, па выніках якой 12 каманд падзяліліся на дзве падгрупы. Матчы другога этапу рэгулярнага чэмпіянату стартуюць 20 студзеня, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першы секстэт трапілі клубы, якія па выніках 44 гульняў сезона занялі ў табліцы месцы з першага па шостае. Гэта сталічнае "Юнацтва", жлобінскі "Металург", "Гомель", "Шахцёр", "Віцебск" і гродзенскі "Нёман". На наступнай стадыі шасцёрка наймацнейшых будзе змагацца за больш высокі пасеў у розыгрышы Кубка Прэзідэнта.

У другі пул трапілі каманды, якія знаходзяцца ў ніжняй частцы турнірнай табліцы, - "Дынама-Маладзечна", наваполацкі "Хімік", аршанскі "Лакаматыў", "Брэст", "Магілёў" і "Ліда". Гэтыя калектывы паспрачаюцца за дзве пакінутыя пуцёўкі ў плэй-оф праз міні-турнір. У ім у серыях да дзвюх перамог згуляюць клубы, якія па выніках другога этапу зоймуць месцы з 7-га па 10-е.

Другая стадыя экстралігі пачнецца 20 студзеня і прадоўжыцца па 26 лютага. Усе каманды правядуць па 10 матчаў: па разе згуляюць з кожным з сапернікаў дома і ў гасцях.

У чацвер у барацьбу ўступяць удзельнікі ніжняй шасцёркі: "Дынама-Маладзечна" прыме "Ліду", "Хімік" сустрэнецца з "Магілёвам", а "Лакаматыў" паспрачаецца з "Брэстам". Пачатак матчаў - у 19.00.

Каманды з топ-6 пачнуць размяркоўваць месцы ў пятніцу. Дзеючыя чэмпіёны з "Юнацтва" памераюцца сіламі з "Нёманам", "Металург" пазмагаецца з "Віцебскам", а "Шахцёр" з'ездзіць у госці да "Гомеля". Гэтыя паядынкі таксама стартуюць у сем вечара.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі