ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 мая 2023, 16:44

Дараховіч: 19 федэрацый дазволілі дапускаць беларускіх спартсменаў да міжнародных стартаў

Аляксандр Дараховіч. Фота з архіва
Аляксандр Дараховіч. Фота з архіва

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ходзе прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту, першы намеснік міністра спорту і турызму РБ Аляксандр Дараховіч расказаў аб дасягненнях беларускіх атлетаў у 2022 годзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У мінулым годзе на вялікіх міжнародных спаборніцтвах беларускімі спартсменамі было заваявана 213 медалёў, а ў бягучым годзе па стане на сёння - 64 медалі. Гэта, вядома, вельмі мала, паколькі адносна нашага спорту захоўваюцца абмежаванні. Дапускаць беларусаў да міжнародных стартаў ужо дазволілі 19 федэрацый па 20 відах спорту. Вельмі разлічваем, што санкцыі ў бліжэйшы час будуць зняты, у поўным аб'ёме будуць дапушчаны ўсе федэрацыі і Беларусь паўнацэнна вернецца на міжнародную арэну, - адзначыў першы намеснік міністра. - За дасягнутыя рэзультаты ў мінулым годзе 56 спартсменам было прысвоена званне майстра спорту РБ міжнароднага класа, 690 чалавек атрымалі званне майстра спорту РБ. Акрамя таго, у 2022 годзе было зафіксавана 58 рэкордаў Беларусі ў шасці відах спорту. Што датычыцца супрацоўніцтва з калегамі з Расіі, то ў мінулым годзе на тэрыторыі дзвюх краін адбылося 509 сумесных мерапрыемстваў, а ў першым квартале 2023 года - 185. Акрамя расійскіх спартсменаў, на спаборніцтвы ў нашай краіне запрашаюцца атлеты з краін БРІКС, ШАС і СНД".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі