ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 28 студзеня 2023
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 лістапада 2022, 12:16

Чэрвеньскі "Колас" згуляе з "Кайсеры" ў розыгрышы Кубка рэгіёнаў УЕФА

Фота з архіва
Фота з архіва

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты "Коласа" з Чэрвеня сёння прымуць старт у другім кваліфікацыйным раўндзе розыгрышу Кубка рэгіёнаў УЕФА, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым паядынку 3-й адборачнай групы беларусы сустрэнуцца ў Стамбуле з турэцкім "Кайсеры". У суботу, 5 лістапада, сапернікам "Коласа" будзе партугальскі "Лісабон", а 9 лістапада адбудзецца заключная гульня супраць фінскага "Тамперэ". У фінальную стадыю выйдзе толькі пераможца гэтага квартэта. На першым этапе гэтых спаборніцтваў каманда з Чэрвеня пад кіраўніцтвам вядомага беларускага трэнера Юрыя Пунтуса гуляла ў Баку і двойчы перамагла сапернікаў з азербайджанскага "Джэбраіла" - 2:1 і 6:2, а таксама казахстанскі "Каскелен" - 5:0.

З іншых кваліфікацыйных груп у фінальную частку ўжо выйшлі чэшскі "Злін", нямецкая "Баварыя", іспанская "Галісія", "Зеніца-Дабой" (Боснія і Герцагавіна), сербскі "Бялград", каманда Ірландыі і польскі клуб "Дольны Шленск", які выйграў ужо два Кубкі рэгіёнаў УЕФА, у тым ліку і папярэдні турнір 2019 года. Пасля гэтага спаборніцтвы былі прыпынены з-за пандэміі каранавіруса. Фінал адбудзецца летам 2023 года.

Кубак рэгіёнаў УЕФА - аматарскі турнір, які праводзіцца з 1967 года (з перапынкамі). У Беларусі ён праходзіць з 1999 года, калі яго першым пераможцам стаў светлагорскі ЦКК. Больш за ўсіх уладальнікам гэтага трафея станавіўся "Харчавік" (Ганцавічы), у якога чатыры перамогі. У цяперашнім сезоне пераможцам упершыню стала каманда "Івацэвічы-ДЮСШ". На еўрапейскай арэне лепшага рэзультату сярод беларускіх аматарскіх каманд дабілася "Іслач" з Мінскага раёна, якая ў 2013 годзе стала бронзавым прызёрам Кубка рэгіёнаў УЕФА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі