ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 2 снежня 2021
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 верасня 2021, 11:35

Чэмпіянат Беларусі па спартыўнай гімнастыцы збярэ ў Магілёве амаль 70 удзельнікаў

Фота з архіва
Фота з архіва

13 верасня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат Беларусі па спартыўнай гімнастыцы збярэ 15-17 верасня ў Магілёве амаль 70 спартсменаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскай гарадской СДЮШАР "Багіма" імя А.Р. Мішчанкі.

На спаборніцтвы прыедуць спартсмены з усіх абласцей краіны і горада Мінска 2007 года нараджэння і старэйшыя. У іх таксама прымуць удзел члены нацыянальнай каманды Беларусі, прызёр чэмпіянату Еўропы 2020 года ў Турцыі Ягор Шарамкоў. Спаборніцтвы прыме магілёўскі Палац гімнастыкі.

Асноўныя выпрабаванні пачнуцца 16 верасня. У гэты дзень мужчыны будуць спаборнічаць з 10.30 да 12.30, жанчыны выступяць у два патокі: з 13.20 да 15.00 і з 15.50 да 17.30. Фінальныя спаборніцтвы ў асобных відах мнагабор'я адбудуцца 17 верасня з 10.00 да 13.00. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў пройдзе ў гэты ж дзень з 14.00 да 14.30.

Уваход на спартыўнае мерапрыемства свабодны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі