ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 жніўня 2022, 12:41

Бразевіч пакінуў пасаду галоўнага трэнера футбалістаў "Слуцка"

Аляксандр Бразевіч. Фота football.by
Аляксандр Бразевіч. Фота football.by

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер футбалістаў "Слуцка" Аляксандр Бразевіч пакінуў сваю пасаду. Кантракт з настаўнікам скасаваны па пагадненні бакоў. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце слуцкага клуба, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Бразевіч узначаліў каманду ў кастрычніку 2020 года і пад яго кіраўніцтвам "Слуцк" захаваў за сабой месца ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, а ў 2021 годзе каманда заняла дзявятае месца. Выконваць абавязкі галоўнага трэнера будзе Аляксандр Гурыновіч, які быў асістэнтам Бразевіча. У 19 матчах цяперашняга нацыянальнага першынства "Слуцк" набраў 18 ачкоў (4 перамогі, 6 нічыіх, 9 паражэнняў; розніца мячоў - 20-31) і займае 12-е месца.

У наступным туры слуцкая дружына 2 верасня прыме на сваім полі дэбютанта элітнага дывізіёна дзяржынскі "Арсенал", які знаходзіцца на 14-м радку, маючы ў сваім актыве 13 ачкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі