ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 20 студзеня 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 лістапада 2021, 16:06

Боснія і Герцагавіна, Канада, Японія сталі саперніцамі беларускіх баскетбалістак у кваліфікацыі ЧС

Фота з архіва
Фота з архіва

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманды Босніі і Герцагавіны, Канады і Японіі сталі саперніцамі беларускіх баскетбалістак у адборачным турніры чэмпіянату свету 2022 года. Такі вынік жараб'ёўкі, якая адбылася сёння ў швейцарскай Жэневе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спаборніцтвы кваліфікацыйнай групы С з удзелам зборнай Беларусі пройдуць у японскай Осацы. Беларускія баскетбалісткі дэбютавалі ў фінале чэмпіянату свету ў 2010 годзе ў Чэхіі і адразу занялі высокае 4-е месца, уступіўшы ў паядынку за бронзу камандзе Іспаніі (68:77). У 2014 годзе ў Турцыі беларускі выйшлі з папярэдняй групы, але ў 1/8 фіналу прайгралі кітаянкам (67:72) і занялі 10-е падагульняючае месца.

Склады астатніх груп кваліфікацыі ЧС-2022:

А - Аўстралія, Рэспубліка Карэя, Сербія, Бразілія.

В - Францыя, Кітай, Нігерыя, Малі.

D - Бельгія, ЗША, Пуэрта-Рыка, Расія.

Матчы кваліфікацыі сусветнага першынства пройдуць з 10 па 13 лютага 2022 года. Два турніры прыме сербскі Бялград, па адным адбудуцца ў японскай Осацы і ў Вашынгтоне.

Фінальная стадыя 19-га па ліку жаночага планетарнага форуму пройдзе на арэнах Аўстраліі з 22 верасня па 1 кастрычніка 2022 года. Месцы ў фінале ўжо маюць аўстралійскія баскетбалісткі і зборная ЗША, якая стала пераможцай Алімпійскіх гульняў у Токіа.

Дзеючым чэмпіёнам планеты з'яўляецца зборная ЗША, якая ў 2018 годзе ў Іспаніі перамагла ў фінальным паядынку каманду Аўстраліі з лікам 73:56. У матчы за бронзу іспанкі абыгралі бельгіек - 67:60. У актыве амерыканак дзесяць чэмпіёнскіх тытулаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі