ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 5 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 ліпеня 2022, 10:21

Больш за 350 юных футбалістаў прымуць удзел у фінале абласных спаборніцтваў "Скураны мяч" у Брэсце

Фота з архіва
Фота з архіва

8 ліпеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце 8-9 ліпеня пройдзе фінал абласных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба "Скураны мяч", паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.

У турніры прымаюць удзел лепшыя каманды юных футбалістаў з розных куткоў рэгіёна. Спаборніцтвы па сістэме плэй-оф пройдуць у трох узроставых катэгорыях сярод хлопчыкаў 2008-2023 гадоў нараджэння, а таксама сярод каманд дзяўчынак 2011-2013 гадоў нараджэння. Усяго чакаецца больш за 350 удзельнікаў.

Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў адбудзецца 8 ліпеняў 11.00 у крытым манежы футбольнага клуба "Дынама-Брэст". Матчы пройдуць таксама на іншых спартыўных аб'ектах абласнога цэнтра.

Каманды-пераможцы атрымаюць права прадстаўляць Брэсцкую вобласць на фінальных рэспубліканскіх спаборніцтвах, якія запланаваны на верасень у Мінску.

Папулярны сярод дзяцей і падлеткаў у Савецкім Саюзе турнір "Скураны мяч" у Беларусі адрадзілі ў 1997 годзе. З таго часу яго папулярнасць у краіне толькі ўзрастала. Праз дзесяць гадоў, у 2007 годзе, пачаўся адлік навейшай гісторыі дзіцячага футбольнага турніру, які набыў статус рэспубліканскі спаборніцтваў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі