Сцяг Нядзеля, 14 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 лютага 2023, 12:23

Больш за 150 фігурыстаў з'ехаліся ў Пружаны на рэспубліканскія спаборніцтвы

9 лютага, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Больш за 150 фігурыстаў рознага ўзросту з'ехаліся ў гэтыя дні ў Пружаны на рэспубліканскія спаборніцтвы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускім саюзе канькабежцаў.

З 8 па 12 лютага ў Лядовым палацы Пружан праходзяць адразу некалькі спаборніцтваў: трэці этап адкрытага Кубка Беларусі па фігурным катанні на каньках сярод мужчын і жанчын, трэці этап адкрытага Кубка Беларускага саюза канькабежцаў сярод юніёраў і юніёрак і чацвёрты этап адкрытага Кубка БСК па танцах на лёдзе, а таксама трэці этап адкрытага першынства Беларусі "Зорачка".

Апошняя катэгорыя ўдзельнікаў - самая шматлікая: у першынстве ўдзельнічаюць больш за 120 спартсменаў ва ўзросце ад 6 да 13 гадоў. Гэта прадстаўнікі спартыўных школ з Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Мінскай абласцей і Мінска. У кубках БСК удзельнічаюць чатыры танцавальныя дуэты, 5 юніёраў і 17 дзяўчат ва ўзросце 13-19 гадоў. На спаборніцтвы сярод дарослых спартсменаў заяўлены 7 мужчын, 9 жанчын і адна танцавальная пара.

Першымі на лёд выйшлі малодшыя спартсмены, якія выступаюць у юнацкіх і спартыўных разрадах. Мастацтва валодання каньком прадэманструюць таксама кандыдаты ў майстры спорту (юніёры і юніёркі). Парнае катанне майстроў спорту можна будзе ўбачыць 10 і 11 лютага, танцавальныя дуэты выступяць 11 і 12 лютага.

"Спаборніцтвы з'яўляюцца рэйтынгавымі, асабліва ў юніёраў. Для іх гэта магчымасць адабрацца ў нацыянальную зборную, а таксама на ІІ зімовыя спартыўныя гульні "Дзеці Азіі", якія пройдуць з 23 лютага па 5 сакавіка ў расійскім Новакузнецку. У спаборніцтвах па фігурным катанні Беларусь прадставяць чацвёра спартсменаў. Першыя дзве кандыдатуры ўжо вядомы - гэта майстар спорту Васіль Барахоўскі і кандыдат у майстры спорту Аляксандра Малашка", - адзначыла галоўны суддзя спаборніцтваў Вольга Уважаная.

Уваход на ўсе спаборніцтвы ў Лядовым палацы спорту Пружан свабодны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі