ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 снежня 2022, 13:30

БК "МІНСК" прыме "Пары Ніжні Ноўгарад" у Адзінай лізе ВТБ

Фота з архіва
Фота з архіва

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "МІНСКА" правядуць сёння чарговы матч рэгулярнага сезона Адзінай лігі ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На арэне сталічнага Falcon Club падапечныя Расціслава Вергуна прымуць гасцей з клуба "Пары Ніжні Ноўгарад" (пачатак гульні ў 19.00). У першым крузе спаборніцтваў мінчане прайгралі ніжагародскім баскетбалістам на іх пляцоўцы з лікам 67:84. Усяго ў 13 папярэдніх сустрэчах ніжагародская каманда атрымала 6 перамог. У актыве беларускай дружыны ўсяго адна вікторыя ў 12 праведзеных матчах.

Учора ў паядынку двух фаварытаў "банкаўскага" турніру маскоўскі ЦСКА адолеў у Казані мясцовы УНІКС з перавагай два ачкі - 95:93. Па ходзе сустрэчы госці ўступалі з розніцай 14 балаў, аднак змаглі перавесці гульню ў авертайм і ў выніку атрымалі 14-ю перамогу. Казанскія баскетбалісты атрымалі тузін вікторый, 11 выйгрышаў у дзеючага чэмпіёна Адзінай Лігі ВТБ піцерскага "Зеніта", які напярэдадні абыграў у сябе дома аднаго з аўтсайдараў "Астану" (88:66). Казахстанская каманда разам з БК "Мінск" замыкае турнірную табліцу, таксама атрымаўшы ўсяго адну перамогу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі