ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 28 студзеня 2023
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 кастрычніка 2022, 12:50

БК "МІНСК" прыме краснаярскі "Енісей" у матчы Адзінай лігі ВТБ

Фота з архіва
Фота з архіва

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "МІНСКА" правядуць сёння пяты паядынак новага сезона Адзінай лігі ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля чатырох паражэнняў запар падапечныя Расціслава Вергуна на паркеце мінскага Falcon Club паспрабуюць абыграць краснаярскі "Енісей", які таксама не мае ў сваім актыве ні адной вікторыі. Да гэтага мінчане прайгралі ў сябе дома пермскаму клубу "Парма-Пары" (48:77), потым пацярпелі два паражэнні ў Маскве - ад аднаго з галоўных фаварытаў "банкаўскага" турніру ЦСКА (63:107) і дэбютанта гэтых спаборніцтваў МБА (62:81), а затым зноў на сваёй арэне ўступілі саратаўскаму "Аўтадару" (72:97).

Таксама сёння "Парма-Пары" прыме гасцей з МБА, а баскетбалісты "Самары" згуляюць у сябе дома з дзеючым чэмпіёнам "Зенітам" з Санкт-Пецярбурга.

Турнірную табліцу цяпер узначальваюць казанскі УНІКС і ЦСКА, якія атрымалі перамогі ва ўсіх пяці праведзеных паядынках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі