Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 студзеня 2023, 10:39

БК "МІНСК" прыме чэмпіёна Адзінай лігі ВТБ піцерскі "Зеніт"

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "МІНСКА" правядуць сёння першы матч у 2023 годзе ў рэгулярным чэмпіянаце Адзінай лігі ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сваім 19-м паядынку падапечныя Расціслава Вергуна прымуць на пляцоўцы "Мінск-Арэны" дзеючага чэмпіёна "банкаўскага" турніру баскетбалістаў піцерскага "Зеніта" (пачатак сустрэчы ў 19.30; прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). У гульні першага круга ў Санкт-Пецярбургу мінчане прайгралі зенітаўцам з лікам 53:91. Да гэтага мінчане змаглі атрымаць толькі адну вікторыю і займаюць апошняе, 12-е месца ў турнірнай табліцы. "Зеніт" знаходзіцца на трэцяй пазіцыі, выйграўшы 13 з 17 праведзеных сустрэч. Лідзіруе маскоўскі ЦСКА, у якога 18 вікторый у 18 гульнях, другім ідзе казанскі УНІКС, які перамог у 16 паядынках.

Таксама сёння баскетбалісты УНІКСа згуляюць у сябе дома з маскоўскім МБА, у Саратаве мясцовы "Аўтадор" прыме пермскую "Парму-Пары", а ў казахстанскай сталіцы "Астана" сустрэнецца з баскетбалістамі "Самары".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі