ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 мая 2023, 14:10

Беларусы заваявалі золата і серабро на турніры па баскетболе 3х3 у Смаленску

Фота з архіва
Фота з архіва

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія каманды паспяхова выступілі на заключным этапе міжнароднага турніру па баскетболе 3х3 у Смаленску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У спаборніцтвах мужчын маладзёжная зборная Беларусі (U-24) заваявала золата, перамогшы ў вырашальным паядынку каманду Новаваронежскай АЭС з лікам 21:18. Пад кіраўніцтвам Аляксея Лашкевіча ў складзе беларусаў у Смаленску выступалі Аляксей Бачкар, Аляксей Юдкін, Аляксей Шаўчэнка і Ілья Мілашэўскі, які быў прызнаны іграком турніру.

У жаночых спаборніцтвах першая зборная Беларусі (U-24) стала сярэбраным прызёрам, уступіўшы ў фінальным матчы баскетбалісткам "Спарты" з Варонежскай вобласці - 14:17. У беларускай камандзе пад кіраўніцтвам Андрэя Навойчыка гулялі Яна Макуца, Алена Цітавец, Паліна Верабей і Марыя Анішчанка. Другая зборная Беларусі (Яна Парашчэнка, Карына Курстак, Ксенія Шэпель і Лізавета Шышлюк) дабралася да паўфіналу, дзе ва ўпартай барацьбе прайграла "Спарце" з мінімальнай розніцай у ліку - 13:14.

Усяго ў турніры прынялі ўдзел больш за 70 каманд з Беларусі і Расіі. Для беларускіх баскетбалістаў гэтыя спаборніцтвы сталі чарговым этапам падрыхтоўкі да II Гульняў краін СНД, якія пройдуць у пачатку жніўня ў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі