ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 красавіка 2023, 11:20

Беларусы выйшлі ў фінал турніру па футзале сярод спартсменаў з парушэннямі слыху

Фота з архіва
Фота з архіва

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская каманда прабілася ў фінал Кубка дружбы па футзале сярод спартсменаў з парушэннямі слыху, які праходзіць у падмаскоўным Сонечнагорску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паўфінале беларусы перамаглі другую зборную Расіі з рэзультатам 6:3. Да гэтага беларуская дружына ўзяла верх над сапернікамі з Кыргызстана - 6:0, Узбекістана - 9:2, ЛНР - 9:7, згуляла ўнічыю з другой расійскай камандай - 1:1 і ўступіла першай зборнай Расіі - 0:3.

Сёння беларуская каманда паспрабуе ўзяць рэванш у расіян у вырашальным паядынку за першае месца. У паўфінале галоўная расійская каманда разграміла ўзбекскіх футбалістаў з сухім лікам 9:0.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі