ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 верасня 2023
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 красавіка 2023, 19:06

Беларусы выйгралі тры залатыя медалі ў другі дзень турніру па кулявой стральбе ў Казахстане

Фота з архіва
Фота з архіва

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У казахстанскім Шымкенце прадаўжаюцца міжнародныя спаборніцтвы па кулявой стральбе - гран-пры "Алтын Мерген", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чацвер на турніры ў Шымкенце былі разыграны тры камплекты ўзнагарод, у кожным з фіналаў дня перамогі атрымалі прадстаўнікі нашай краіны. У стральбе з малакалібернай вінтоўкі са становішча лежачы ў мужчын золата заваяваў Юрый Шчарбацэвіч, за крок ад тройкі спыніўся Ілья Чаргейка. У стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод жанчын лепшы вынік паказала Уладзіслава Пранько, для якой гэта перамога стала ўжо другой на гран-пры "Алтын Мерген".

Самай паспяховай для беларусаў дысцыплінай сёння аказалася стральба з малакалібернага пісталета ў жанчын: па выніках спаборніцтваў усе месцы на подыуме былі заняты беларускамі. Золата на рахунку Зоі Дасько, серабро ў актыве Аляксандры Пятровай, бронза - у Аліны Несцяровіч. Надзея Леанавец стала ў гэтым практыкаванні 4-й. Такім чынам, у актыве нашай каманды 11 медалёў пасля двух дзён спаборніцтваў.

У міжнародным турніры прымаюць удзел 196 стралкоў з пяці краін: Беларусі, Казахстана, Расіі, Кыргызстана і Таджыкістана, нашу краіну прадстаўляюць 23 спартсмены. У праграму гран-пры "Алтын Мерген" увайшлі 15 асабістых практыкаванняў і 3 спаборніцтвы для змешаных пар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі