ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 верасня 2022, 17:41

Беларускія весляры заваявалі 12 медалёў на старце Кубка губернатара Прыморскага края

Фота з архіва
Фота з архіва

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На вяслярнай базе "Алімпійская" ў пасёлку Лазовы стартаваў міжнародны турнір па вяслярстве на байдарках і каноэ "Кубак губернатара Прыморскага края", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у Кубку прымаюць весляры зборных Беларусі, Расіі і чатырох расійскіх рэгіёнаў: Масквы, Цвярской вобласці, Прыморскага і Хабараўскага краёў. У нашу каманду ўвайшлі 25 байдарачнікаў і канаістаў, сярод якіх прызёры Алімпійскіх гульняў, чэмпіёны свету і Еўропы.

У першы спаборніцкі дзень адбыліся шэсць фіналаў, па выніках кожнага з якіх беларускія весляры падымаліся на п'едэстал. Так, двухразовай пераможцай турніру стала байдарачніца Марына Літвінчук, якая першынствавала на дыстанцыях 500 і 1000 м. Два медалі - сярэбраны і бронзавы - у гэтых заездах заваявала наша Уладзіслава Скрыганава, яшчэ адна беларуска Вольга Худзенка стала другой на "пяцісотцы".

На дыстанцыі 1000 м сярод канаістаў золата выйграў наш Іван Патапенка, байдарачнікі Мікіта Борыкаў і Павел Мядзведзеў сталі на "тысячы" другім і трэцім адпаведна. Таксама беларуская байдарка-двойка ў складзе Борыкава і Дзмітрыя Натынчыка перамагла ў фінале на 1000 м, пара Мядзведзева і Віталя Бялько заняла ў гэтым відзе трэцяе месца. Яшчэ два медалі на "тысячы" сярод каноэ-двоек дабавілі нашы Уладзіслаў Палешка і Віталь Асецкі (серабро), Максім Крысько і Дзяніс Махлай (бронза).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі