ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 29 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 верасня 2022, 15:20

Беларускія весляры выйгралі 6 медалёў у другі дзень Кубка губернатара Прыморскага края

Фота з архіва
Фота з архіва

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На вяслярнай базе "Алімпійская" ў пасёлку Лазовы прадаўжаецца міжнародны турнір па веславанні на байдарках і каноэ "Кубак губернатара Прыморскага края", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другі дзень спаборніцтваў адбыліся сем фіналаў, па выніках якіх скарбонка беларускай каманды папоўнілася шасцю ўзнагародамі. Двухразовымі чэмпіёнкамі ў байдарцы-двойцы сталі Вольга Худзенка і Марына Літвінчук, якія выйгралі вырашальныя заезды на дыстанцыях 500 і 1000 м. Акрамя таго, на "тысячы" вызначыліся нашы Уладзіслава Скрыганава і Лізавета Вількава, якія паказалі трэці час. У фінале байдарак-двоек на 500 м беларусы Мікіта Борыкаў і Дзмітрый Натынчык прыйшлі да фінішу другімі, таксама серабро на "пяцісотцы" сярод каноэ-адзіночак заваявала Вольга Клімава. Бронзавы медаль у заездзе двоек на 500 м дастаўся нашым канаістам Уладзіславу Палешку і Віталю Асецкаму.

Такім чынам, пасля двух дзён Кубка губернатара Прыморскага края ў актыве нашай зборнай 18 узнагарод (6-6-6). Акрамя беларускіх весляроў, удзел у турніры прымаюць спартсмены зборнай Расіі і прадстаўнікі чатырох расійскіх рэгіёнаў: Масквы, Цвярской вобласці, Прыморскага і Хабараўскага краёў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі