ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 28 студзеня 2023
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 кастрычніка 2022, 10:56

Беларускія валейбалісты атрымалі другую перамогу запар у Маладзёжнай лізе Расіі

Фота з архіва
Фота з архіва

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юніёрская зборная Беларусі па валейболе атрымала другую перамогу запар у Маладзёжнай лізе Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку другога этапу МВЛ, матчы якога праходзяць у Мінску на пляцоўцы Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву, наша каманда сустракалася са "СШАР Саматлор". У стартавым сэце мацнейшымі былі сапернікі - 25:21, аднак усе наступныя партыі засталіся ўжо за нашымі валейбалістамі - 25:22, 25:16 і 25:22. Такім чынам, 3:1, юніёрская зборная Беларусі атрымала другую перамогу запар, раней нашы спартсмены абыгралі "Нафтавік УОР" з Арэнбурга. Наступны матч у МВЛ беларуская зборная правядзе сёння супраць каманды "Нова-2" з Новакуйбышаўска, сустрэча стартуе ў 18.30.

Удзел у Маладзёжнай валейбольнай лізе Расіі прымаюць дублірючыя склады каманд мужчынскай расійскай Суперлігі, дзе выступае мінскі "Будаўнік". Першы тур МВЛ з удзелам нашых юніёраў прайшоў у Маскве ў канцы верасня, у шасці матчах беларусы перамаглі толькі раз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі