ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 жніўня 2022, 14:13

Беларускія стралкі заваявалі першыя ўзнагароды адкрытага Кубка Расіі

Фота з архіва
Фота з архіва

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія майстры кулявой стральбы паспяхова пачалі выступленні ў розыгрышы адкрытага Кубка Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першыя ўзнагароды беларусы заваявалі ў змешаным турніры ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 м. Беларускі тандэм Уладзіслава Пранько / Ілья Чаргейка стаў сярэбраным прызёрам, уступіўшы ў фінале расійскай пары з Арэнбурга Таццяна Харкава / Сяргей Бурлуцкі. У гэтым жа відзе праграмы ўладальнікамі бронзы сталі беларусы Марыя Мартынава і Ілья Чаргейка.

У спаборніцтвах, якія праходзяць на базе стралковага комплекса "Лісіная нара" ў Дзмітраўскім раёне Маскоўскай вобласці, прымаюць удзел 300 стралкоў, сярод якіх 19 прадстаўнікоў Беларусі. Турнір завершыцца 18 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі