ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 31 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 лістапада 2022, 10:03

Беларускія плыўцы выйгралі тры медалі ў другі дзень спаборніцтваў у Казані

Фота з архіва
Фота з архіва

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Казані прадаўжаецца другі этап міжнародных спаборніцтваў па водных відах спорту "Гульні Дружбы", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другі дзень спаборніцтваў па плаванні залаты медаль нашай зборнай прынесла Аліна Змушко, якая першынствавала ў фінале на 50 м брасам. Беларуска праплыла басейн за 29,49 секунды і тым самым пабіла свой жа рэкорд Беларусі (29,62), які быў устаноўлены Алінай напярэдадні. Лідар нашай мужчынскай каманды Ілья Шымановіч заваяваў серабро на дыстанцыі 100 м брасам, уступіўшы пераможцы ўсяго адну сотую секунды. Бронзавыя ўзнагароды ў змешанай эстафеце вольным стылем (4х50 м) выйгралі Руслан Скамарошка, Рыгор Пякарскі, Вераніка Страшнова і Настасся Каракоўская.

Акрамя таго, беларускія спартсмены прынялі ўдзел у яшчэ двух фіналах панядзелка. Віктар Стасяловіч заняў 5-е месца на дыстанцыі 100 м на спіне, таксама 5-й у камбінаванай жаночай эстафеце стала беларуская каманда ў складзе Веранікі Страшновай, Настассі Куляшовай, Ангеліны Малашчанка і Настассі Каракоўскай.

У аўторак на "Гульнях Дружбы" ў Казані будуць разыграны шэсць камплектаў узнагарод, турнір завершыцца 25 лістапада. Усяго на другі этап міжнародных спаборніцтваў заявіліся амаль 1,1 тыс. спартсменаў з 22 краін. У складзе беларускай дэлегацыі 43 чалавекі. На першым этапе "Гульняў Дружбы", які праходзіў у сталіцы Татарстана ў ліпені, наша каманда выйграла 11 медалёў: 2 залатыя, 4 сярэбраныя і 5 бронзавых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі