
22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсмены з Беларусі прымуць удзел у летніх гульнях паралімпійцаў "Мы разам. Спорт", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ТАСС.
Аб гэтым расказаў віцэ-прэм'ер Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Чарнышэнка. "Летнія гульні паралімпійцаў стануць яшчэ адным маштабным спаборніцтвам, якое пройдзе пад эгідай руху "Мы разам. Спорт". Папулярнасць зімовых гульняў у Ханты-Мансійску пацвярджае іх актуальнасць, у тым ліку для замежных каманд. У летніх гульнях у Сочы плануюць прыняць удзел больш за 850 спартсменаў, у тым ліку 150 з іх - прадстаўнікі Беларусі, Арменіі і Туркменістана. Таксама ідзе ўзаемадзеянне па арганізацыі ўдзелу атлетаў з краін ШАС, БРІКС і СНД", - паведаміў Дзмітрый Чарнышэнка.
Летнія гульні паралімпійцаў "Мы разам. Спорт" пройдуць з 2 па 9 кастрычніка ў Сочы.-0-