
22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Санкт-Пецярбургу завяршыўся міжнародны турнір па стральбе з лука "Стрэлы Пятра" з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.
У актыве нацыянальнай каманды Беларусі два сярэбраныя медалі. Да фіналу жаночага асабістага турніру дабралася наша Аляксандра Куратнік, у вырашальным раўндзе ўступіўшы прадстаўніцы Якуціі Рэнаце Гаўрылавай - 4:6. Таксама другое месца ў камандных спаборніцтвах у дзяўчат заняла беларуская тройка ў складзе Куратнік, Ганны Марусавай і Карыны Дзёмінскай. Залаты медаль у гэтым відзе праграмы дастаўся лучніцам з Бураціі.
Блізкая да ўзнагарод турніру "Стрэлы Пятра" была і мужчынская зборная Беларусі: у процістаянні за бронзу нашы Антон Кароўкін, Раман Нікіцёнак і Кірыл Фірсаў прайгралі камандзе Забайкальскага края - 2:6.-0-