ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 1 кастрычніка 2023
Мінск +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 мая 2023, 16:55

Беларускія лёгкаатлеты атрымалі дзве перамогі ў першы дзень каманднага чэмпіянату Расіі ў Сочы

Фота з архіва
Фота з архіва

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Сочы стартаваў камандны чэмпіянат Расіі па лёгкай атлетыцы, на якім выступаюць лідары беларускай каманды, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першы спаборніцкі дзень удзельнікі турніру вызначалі мацнейшых у дваццаці відах праграмы, у сектары і на дарожкі выходзілі 10 беларускіх лёгкаатлетаў. Лепшыя вынікі ў фіналах паказалі двое прадстаўнікоў нашай краіны - у трайным скачку перамогу атрымаў Максім Несцярэнка (16,38 м); а з дыстанцыяй 100 м з бар'ерамі хутчэй за іншых справілася Руслана Раманоўская (13,12 сек). У гэтым жа відзе наша Святлана Парахонька стала трэцяй, а Віталь Парахонька на дыстанцыі 110 м з бар'ерамі фінішаваў чацвёртым.

У кіданні дыска сярод мужчын серабро выйграў беларус Уладзіслаў Пучко (61,07 м), таксама другія месцы ў мужчынскім і жаночым кіданні молата занялі Аляксандр Шымановіч (79,15 м) і Алена Собалева (71,80 м). У гэтай жа дысцыпліне нашы Юрый Васільчанка і Настасся Маслава спыніліся за крок ад тройкі лепшых. Яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі Юрый Забалотны не змог выйсці ў фінал на дыстанцыі 100 м.

Камандны чэмпіянат Расіі па лёгкай атлетыцы ў Сочы завершыцца 25 мая. У другі і заключны дзень спаборніцтваў спартсмены разыграюць 18 камплектаў узнагарод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі