ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 верасня 2023
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 красавіка 2023, 09:49

Беларускія каратысты заваявалі дзевяць узнагарод на "Кубку поспеху" ў Новасібірску

Фота з архіва
Фота з архіва

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У новасібірскім цэнтры спартыўнай падрыхтоўкі "Зара" завяршыліся XXVII Усерасійскія спаборніцтвы па каратэ "Кубак поспеху", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На турніры ў Новасібірску выступілі паўтары тысячы спартсменаў з чатырох краін: Беларусі, Расіі, Казахстана і Кыргызстана. Міжнародны старт сабраў у якасці ўдзельнікаў прадстаўнікоў усіх узроставых катэгорый, пачынаючы ад дзяцей да васьмі гадоў і заканчваючы членамі нацыянальных зборных. У выніку за тры дні спаборніцтваў беларускія каратысты выйгралі 3 залатыя, 4 сярэбраныя і 2 бронзавыя ўзнагароды.

Пераможцай "Кубка поспеху" ў дысцыпліне "ката" стала Вераніка Баравік, таксама на вышэйшую прыступку п'едэстала падняліся нашы Дэвід Нгуен (да 75 кг) і Антон Ісакаў (да 84 кг). Сярэбраныя медалі новасібірскага форуму заваявалі Ірына Шарыхіна (да 55 кг), Марыя Аляксеева (да 68 кг), Мікіта Кірыевіч (да 84 кг) і Аляксей Водчыц (звыш 84 кг). Бронза спаборніцтваў дасталася Алегу Мялёхіну (да 60 кг) і Мікіце Багамольцу (да 68 кг, юніёры).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі