ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 29 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 верасня 2022, 10:48

Беларускія юнакі і дзяўчаты заваявалі 9 медалёў на чэмпіянаце Еўропы па самба

Фота з архіва
Фота з архіва

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сербскім Нові-Садзе стартаваў чэмпіянат Еўропы па самба з удзелам беларускіх атлетаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У турніры прымаюць удзел самбісты з 24 краін кантынента, спартсмены з Беларусі і Расіі выступаюць пад сцягам Міжнароднай федэрацыі самба. Спаборніцтвы праходзяць адразу ў трох узроставых катэгорыях - сярод юнакоў і дзяўчат, юніёраў і юніёрак, а таксама дарослых атлетаў.

Па выніках першага дня спаборніцтваў вызначыліся пераможцы і прызёры ў 16 вагавых катэгорыях у юнакоў і дзяўчат (спартсменаў не старэйшых за 18 гадоў), у актыве беларускай каманды - 9 узнагарод. Залаты медаль у вазе да 58 кг заваяваў Ігар Міраеўскі, серабро ў катэгорыі да 79 кг ва Уладзіслава Норкі, бронзавыя ўзнагароды выйгралі Антон Кубянкевіч (да 53 кг), Уладзіслаў Мардусевіч (да 64 кг) і Васіль Мішчанка (да 98 кг), а таксама дзяўчаты Дар'я Тапорыкава (да 50 кг), Паліна Бурачкова (да 54 кг), Дар'я Міховіч (да 59 кг) і Ева Карпач (да 72 кг).

У другі спаборніцкі дзень турніру ў пятніцу будуць разыграны 14 камплектаў медалёў сярод юніёраў і юніёрак (атлетаў не старэйшых за 21 год).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі